Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Магілёўскай вобласці стартавала акцыя БРСМ «Падары немаўляці вышыванку». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У гэтыя дні валанцёры руху «Добрае Сэрца», актывісты моладзевай арганізацыі наведваюць радзільныя дамы рэгіёна і ўрачыста ўручаюць сувеніры, падарункі з нацыянальным беларускім арнаментам нованароджаным грамадзянам краіны.
«Спрадвеку беларусы вышывалі характэрным арнаментам вопратку, ператвараючы яе ў своеасаблівы абярэг, які з часам стаў сімвалам нацыі. Мы хочам, каб такі знак з самага нараджэння аберагаў кожнага маленькага беларуса, у нашых падарунках-сувенірах змяшчаецца менавіта такі пасыл», – падкрэслілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31