Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» стартавала сёння на Магілёўшчыне і працягнецца па 2 лістапада. Яна будзе накіравана на папярэджанне пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад іх, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Акцыя праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.
Назва акцыі «За бяспеку разам» –гаворыць сама за сябе. Акрамя службы МНС, у ёй прымуць удзел розныя ведамствы, сярод якіх Міністэрства ўнутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, інфармацыі і энергетыкі. На Магілёўшчыне да акцыі падключацца ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Магілёўаблгаз», абласная арганізацыйная структура РДГА«БДПА».
У межах акцыі работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, інвалідаў, а таксама сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Правядуць сумесныя рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля, ажыццявяць маніторынг стану крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння, выступяць у працоўных калектывах па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі.
У перыяд правядзення акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.
За дзевяць месяцаў 2018 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 540 пажараў, на якіх загінула 48 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. На долю жылога сектара прыпала 426 пажараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59