У Магілёўскай вобласці стартаваў рэгіянальны маладзёжны праект «Добрыя справы табе, мая малая радзіма!». Ініцыятыва будзе дзейнічаць на працягу Года малой радзімы, паведамілі карэспандэнту сайта ў абласной арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Праект накіраваны на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці жыхароў Прыдняпроўскага краю, садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска-значных ініцыятыў ва ўсіх рэгіёнах Магілёўшчыны.
«Удзельнікам праекта прапануецца самастойна выбраць месцы і віды работ, – адзначылі суразмоўцы. – Гэта можа быць будаўніцтва і ўпарадкаванне дзіцячых пляцовак, прывядзенне ў парадак прыдваровых тэрыторый, месцаў пахаванняў і помнікаў, паркаў і сквераў, прыпыначных пунктаў. Асаблівую ўвагу плануецца надаць добраўпарадкаванню крыніц у Магілёўскай вобласці».
Інфармацыя аб ходзе рэалізацыі і выніках праекта будзе размешчана ў сродках масавай інфармацыі, а таксама інтэрнэце (на сайтах, у блогах, групах у сацыяльных сетках) пад адзінымі хэштэгамі: # Могилевщина_моя_малая_Родина, # крыніца_натхнення, # добрые_дела_малой_Родине.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31