Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці ўдзельнікамі акцыі «Чысты лес» сталі больш 7,2 тыс. чалавек

У Магілёўскай вобласці ўдзельнікамі акцыі «Чысты лес» сталі больш за 7,2 тыс. чалавек, у тым ліку прыкладна 3,7 тыс. работнікаў лясной галіны. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Акцыя прайшла ва ўсіх лесагаспадарчых установах. Добраахвотнікі ліквідавалі 157 несанкцыянаваных звалак, прыбралі каля 590 кубаметраў смецця. На тэрыторыі 398 га арганізавалі ачыстку лесу ад захламленасці і прывялі ў належны стан 49 месцаў адпачынку.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая