У Магілёўскай вобласці 138 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў стварылі ўласныя выбарчыя фонды. Пра гэта паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.
У прыватнасці, аб стварэнні асабістых фондаў заявіла 48 прэтэндэнтаў у абласным Савеце, 71 кандыдатаў – у гарадскіх Саветах і 19 – у раённых.
Грашовыя сродкі ўласных выбарчых фондаў кандыдаты могуць выкарыстоўваць на патрэбы кампаніі. Многія кандыдаты ў дэпутаты актыўна праводзяць агітацыю, падкрэслілі ў абласной камісіі па выбарах. Для гэтых мэтаў прэтэндэнты на мандат выкарыстоўваюць такія формы, як выступленні ў СМІ, распаўсюджванне агітацыйных друкаваных матэрыялаў, правядзенне масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку (сходаў, пікетаванняў), сустрэчы з выбаршчыкамі.
Так, правам на адно бясплатнае выступленнне на радыё ў Магілёўскай вобласці ўжо скарысталіся 326 кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку 85 прэтэндэнтаў у абласны Савет, 116 – у гарадскія, 125 – у раённыя. Акрамя таго, 700 кандыдатаў у дэпутаты падалі паведамленні аб правядзенні масавых мерапрыемстваў і заяву аб прадастаўленні памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі, перадвыбарныя сходы.
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59