У Магілёўскай вобласці ўстаноўлены тэрміны збору брусніц і журавін. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Так, збіраць брусніцы ўжо можна з 12 жніўня. Сезон нарыхтоўкі журавін на Магілёўшчыне адкрыецца з 1 верасня.
«Збіраць ягады трэба спосабамі, якія не наносяць шкоды ягаднікам і не прыводзяць да іх знішчэння, – падкрэслілі суразмоўцы. – Пры зборы брусніц спелых ягад павінна быць не менш за 99% ад сабранай масы, журавін – не менш за 95%».
За парушэнне тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі ці іншае парушэнне правілаў збору прадугледжана адказнасць – папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь, для ІП – да 100 базавых велічынь, для юрыдычных асоб – да 500 базавых велічынь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59