Валанцёры БРСМ дапамогуць людзям з абмежаванымі магчымасцямі дабрацца да ўчастка ў дні галасавання на выбарах у мясцовыя Савета дэпутатаў 28-га склікання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».
Пры камітэце пачала працу гарачая лінія па аказанні дапамогі маламабільным выбаршчыкам. З просьбай аказаць дапамогу ў суправаджэнні людзей з абмежаванымі магчымасцямі на выбарчыя ўчасткі ў дзень выбараў, 18 лютага, і дні датэрміновага галасавання можна звярнуцца ў рэгіянальнае аддзяленне валанцёрскага руху «Добрае сэрца». Для гэтага неабходна пакінуць папярэднія заяўкі, патэлефанаваўшы па нумарах у Магілёве – 8 (0222) 76-67-51 і 8 (0222) 76-64-49.
Плануецца, што гарачыя лініі будуць працаваць і пры тэрытарыяльных камітэтах БРСМ. Акрамя таго, саюз моладзі задзейнічае для дзяжурства на выбарчых участках падчас выбараў валанцёраў «Добрае сэрца». Добраахвотнікі БРСМ акажуць неабходнае садзеянне ў перамяшчэнні інвалідам, людзям сталага ўзросту, маці з маленькімі дзецьмі ў калясках і іншым грамадзянам, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка