У Магілёўскай вобласці выбарчыя камісіі ўжо акрэдытавалі 118 назіральнікаў за ходам выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.
Больш за 96% зарэгістраваных назіральнікаў – прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. У прыватнасці, 69 чалавек дэлегаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, 18 – ГА «Белая Русь», 17 – Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў, 5 – Беларускім Хельсінкскім камітэтам, 4 – Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.
«Колькасць назіральнікаў, якія жадаюць атрымаць рэгістрацыю, з кожным днём павялічваецца, – падкрэслілі суразмоўцы. – Зыходзячы з вопыту правядзення папярэдніх выбарчых кампаній, гэты працэс будзе працягвацца да самай даты галасавання».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка