Абласны конкурс «Найлепшы прапагандыст» прайшоў у Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У спаборніцтве прыняло ўдзел 15 супрацоўнікаў груп прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіёна, якія прапрацавалі больш за год на займаемай пасадзе.

Канкурсанты прадэманстравалі свае веды і навыкі ў шэрагу творчых спаборніцтваў. На думку журы найлепшая «Візітная картка» атрымалася ў Вольгі Сідаравай з Магілёва. Яна ж атрымала перамогу ў «Інавацыйным сацыяльным праекце» і ў конкурсе «Журналісцкае расследаванне».
У намінацыі «Дамашняе заданне» ўдзельнікі прадставілі на суд журы відэа-і аўдыяролікі прапагандысцкай накіраванасці. Суддзі прыйшлі да адзінагалоснай высновы, аддаўшы пальму першынства ў гэтым конкурсе інспектару групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага Г(Р)АНС Яўгену Тоўсціку. Ён таксама стаў найлепшым у катэгорыі «Аратарскае майстэрства».

Намінацыі «Спецыяльны карэспандэнт» і «Тэставанне» з вялікім адрывам ад сапернікаў выйграла прадстаўнік Горацкага РАНС Наталля Вішнякова.
Па выніках конкурсу прафесійнага майстэрства трэцяе месца заняла Наталля Вішнякова, другое – Вольга Сідарава. Пераможцам стаў Яўген Тоўсцік. Ён прадставіць Магілёўшчыну на рэспубліканскім этапе ў Мінску.

Фота-Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59