У Магілёўскай вобласці за сем месяцаў колькасць вакансій павялічылася ў 1,4 разы ў параўнанні з пачаткам 2018 года. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
На сённяшні дзень у рэгіёне налічваецца 8,6 тыс. вакансій, з іх 65,9% – рабочыя прафесіі. Адзначаецца павелічэнне попыту на працоўную сілу.
На 1 жніўня ў Магілёўскай вобласці на ўліку знаходзілася 2, 1 тыс. беспрацоўных, што на 20,8% менш у параўнанні з пачаткам 2018 года. У агульным ліку зарэгістраваных беспрацоўных 64% складаюць мужчыны. На аднаго саіскальніка ўмоўна прыпадае 4 вакансіі. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя складаў 0,5% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.
У студзені-ліпені працаўладкавана на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку на новых вытворчасцях – 1,6 тыс. грамадзян, на зноў створаных прадпрыемствах – 1 тыс. чалавек.
За сем месяцаў 2018 года ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 19,7 тыс. чалавек, з іх 11, 8 тыс зарэгістраваны беспрацоўнымі. Спецыялісты аказалі дапамогу ў пошуку працы 14,7 тыс. грамадзян, у тым ліку 8,9 тыс. беспрацоўным. Яшчэ 179 чалавек скарысталіся магчымасцю атрымання дзяржаўнай субсідыі на адкрыццё ўласнай справы. Акрамя таго, 591 жыхар рэгіёна накіраваны на перанавучанне для атрымання новай спецыяльнасці. У аплатных грамадскіх работах прыняло ўдзел 4,3 тыс. незанятых грамадзян.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59