У Магілёўскай вобласці з перавозчыкамі заключана больш за 200 дагавораў аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Уладзіслаў Віскоўскі.
Суразмоўца адзначыў, што ў чэрвені рашэннем Магілёўскага аблвыканкама аператарам міжгародніх і міжабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах вызначана ААТ «АТЭК-Магілёў», якое займаецца заключэннем дагавораў з перавозчыкамі з узгадненнем маршрутаў і раскладу, указаннем прыпынкаў і г.д. У сваю чаргу, рашэннямі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў паўнамоцтвы па арганізацыі аўтамабільных пасажырскіх перавозак на гарадскіх і прыгарадных маршрутах у рэгулярных зносінах перададзены гэтаму аператару.
Паводле інфармацыі на сярэдзіну кастрычніка, было аформлена і выдадзена 356 картак маршруту, у тым ліку 259 – на гарадскія, 27 – на прыгарадныя, 93 –на міжгароднія перавозкі. На кожную адзінку рухомага саставу, а іх задзейнічана больш за 370, для працы па маршруце складзены, узгоднены і зацверджаны расклад руху. Звыш 77 заяў перавозчыкаў з прыкладзенымі дакументамі знаходзяцца на стадыі разгляду і заключэння дагавора.
Уладзіслаў Віскоўскі дадаў, што каля 30 перавозчыкаў, якія раней ажыццяўлялі пасажырскія перавозкі па міжгародніх (міжабласных і ўнутрыабласных) маршрутах у нерэгулярных зносінах, ужо перайшлі на новыя ўмовы працы, заключыўшы адпаведныя дагаворы. Разглядаюцца і накіраваны на ўзгадненне аператарам іншых рэгіёнаў праекты раскладаў 23 такіх перавозчыкаў. Заключана 44 дагаворы на прадастаўленне паслуг пасажырскім тэрміналам па 19 маршрутах.
Суразмоўца выказаў упэўненасць, што колькасць прыватных перавозчыкаў, якія жадаюць працаваць на міжгародніх маршрутах па правілах абноўленага закона аб транспарце і аўтамабільных перавозках, будзе павялічвацца.
Спецыялісты аддзела транспарту і камунікацый камітэта пастаянна праводзяць тлумачальную і інфармацыйную працу: на сустрэчах, пры паступленні званкоў тлумачаць нюансы пераходу на новыя ўмовы працы. Акрамя таго, аблвыканкамам у Міністэрства транспарту і камунікацый унесена прапанова аб дапрацоўцы заканадаўчай базы з мэтай скарачэння працягласці працэдуры ўзгаднення рашэнняў пры арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па тэрыторыях дзвюх і больш адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі.
Нагадаем, змены ў закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», якія істотна трансфармавалі падыходы да вызначэння і, адпаведна, рэгулявання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных і нерэгулярных зносінах, уступілі ў сілу 23 студзеня бягучага года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24