У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары і абодва ў горадзе на Дняпры, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Другі дзень Новага года ледзь не стаў апошнім для 65-гадовага магіляўчаніна і яго 48-гадовай жонкі. Каля 11 гадзін вечара жыхары вул. Лакамабільнай убачылі, як з вокнаў жылога дома валіць дым, і выклікалі ратавальнікаў. Праз 3 хвіліны падраздзяленні МНС былі на месцы здарэння – адбывалася гарэнне ўнутры дома, стварылася шчыльнае задымленне. Занепакоеныя суседзі паведамілі, што ўнутры могуць быць людзі. І сапраўды, гаспадара ратавальнікі выявілі ў пярэднім пакоі, а яго жонку – на ложку ў суседнім пакоі. Мужчына не пацярпеў, а вось жанчына з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння, алкагольнае ап’яненне» шпіталізавана. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у доме. Меркаваная прычына здарэння – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.



Каля поўначы магілёўскія ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю ўзгарання электрашчытавой, размешчанай у тамбуры на 3-м паверсе дзесяціпавярховага жылога дома па вул. Маўчанскага. У выніку пажару пашкоджаны лічыльнік электрычнай энергіі «СЕ208ВУ», два пагонныя метры электраправодкі, закураны сцены і столь у тамбуры. Прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59