Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці за парушэнні мерапрыемстваў, накіраваных супраць галаледзіцы, пакарана 55 службовых асоб

Больш за 7,2 тыс. аб’ектаў абследавалі ў Магілёўскай вобласці органы дзяржнагляду на прадмет якасці і своечасовага правядзення на працягу двух з паловай месяцаў (са снежня па пачатак сакавіка) мерапрыемстваў, накіраваных супраць галаледзіцы. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні камунальнай гігіены Магілёўскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Парушэнні ў частцы несвоечасовай ачысткі тратуараў, пешаходных зон, ганкаў і прыступак будынкаў і збудаванняў устаноўлены на 895 аб’ектах (тэрыторыях), у тым ліку на ўнутрыдваровых тэрыторыях, пешаходных дарожках, тратуарах – 393, аб’ектах гандлю – 134, арганізацыях аховы здароўя – 28, установах адукацыі – 24, аб’ектах бытавога абслугоўвання – 15. На 788 аб’ектах (тэрыторыях) устаноўлена нясвоечасовае прымяненне супрацьгалалёдных сродкаў.

Па выніках абследаванняў на адрас кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання накіравана 717 рэкамендацый аб ліквідацыі парушэнняў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 55 службовых асоб. У сувязі з няўстойлівасцю надвор’я, выпадзеннем вялікай колькасці снегу, ваганнямі тэмпературы паветра, якія спрыяюць утварэнню галалёду, санслужба у чарговы раз нагадвае аб неабходнасці своечасовай ачысткі і прымяненні супрацьгалалёдных сродкаў на тратуарах, пешаходных зонах, лесвіцах будынкаў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая