У рэгіёне за суткі адбылося 5 пажараў, прычым 3 з іх папярэдне здарыліся па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Каля 8 гадзін раніцы 28 лютага бабруйскія ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю ўзгарання жылога дома па завулку Дачнага ў горадзе на Бярэзіне. Пажар быў утаймаваны за лічаныя хвіліны. У выніку таго, што адбылося, часткова пашкоджана перакрыцце і маёмасць у доме. Добра, што 81-гадовая гаспадыня не пацярпела.



Пад вогненную хвалю ўчора днём трапіў і дзвюхкватэрны жылы дом па завулку В. Харужай у Бабруйску. Ратавальнікаў выклікалі прахожыя – палаў дах. На вуліцы падраздзяленні МНС сустракалі гаспадары кватэр. Праз пажар у кватэры №1 знішчана 60 м. кв. даху, у кватэры №2 пашкоджана 7 м. кв. даху.

Каля паловы на дзявятую вечара загарэўся і дачны дом па вуліцы Омскай ў Магілёве. Агонь істотна пашкодзіў дах, перакрыцце, пашкоджаны сцены.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59