Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося 8 пажараў, загінулі 3 чалавекі

У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося 8 пажараў, загінулі 3 чалавекі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Пажар, які раптоўна забраў жыцці двух чалавек, адбыўся 6 кастрычніка ўвечары ў в. Лобжа Клімавіцкага раёна. Мясцовыя жыхары выклікалі МНС, калі хата ўжо палала. Падчас ліквідацыі ўзгарання ратавальнікі на падлозе аднаго з пакояў без прыкмет жыцця знайшлі 43-гадовага гаспадара і яго 55-гадовага госця, жыхара гэтай жа вёскі. Вогненная стыхія знішчыла дах, пашкодзіла перакрыцце, сцены і маёмасць у доме. Прычына здарэння высвятляецца. Праверку па факце пажару і гібелі праводзіць Клімавіцкі раённы аддзел следчага камітэта Беларусі.

Жыхары в. Сапежынка Быхаўскага раёна 7 кастрычніка каля 7 гадзін раніцы заўважылі дым з вокнаў нежылога дома па вул. Сельскай. Зaйшоўшы праз незачыненыя дзверы, яны падручнымі сродкамі ліквідавалі ўзгаранне падлогі і вынеслі з задымленага памяшкання 48-гадовага жыхара суседняга аграгарадка. Як аказалася, ён самавольна пранік у нежылы дом. На жаль, дапамога мужчыну ўжо не была патрэбна: ён загінуў. Ачаг узгарання – прапаліны ў падлозе – папярэдне паказвае на цыгарэтны след.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая