У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося адзінаццаць пажараў, адзін з іх ледзь не скончыўся гібеллю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, 20 кастрычніка каля 7 гадзін раніцы жыхарку Кіраўска разбудзіў пах гару. Дымам цягнула з другой паловы дома, у якой пражываў яе 58-гадовы былы муж. Прачнулася і іх 34-гадовая дачка. Пакуль маці выклікала ратавальнікаў, дачка, разбіўшы акно, залезла ў жыллё бацькі. Ад тлення матраца ўвесь пакой быщ напоўнены з’едлівым дымам. Гаспадар у несвядомым стане ляжаў каля дзвярэй. Дачка выцягнула яго на вуліцу, з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» выратаваны быў шпіталізаваны. Сёлета ён ужо станавіўся ахвярай агню, аднак тое, што адбылося, не паслужыла ўрокам, і мужчына працягваў паліць у ложку.


Як мяркуецца, па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі печы 21 кастрычніка каля 19.00 загарэўся дачны дом па вул. Бахарава ў Бабруйску. Ратавальнікаў выклікалі прахожыя: з вокнаў валіў дым. Падраздзяленні МНС аператыўна ўтаймавалі стыхію. У выніку пажару ў адным з пакояў пашкоджана маёмасць, унутранае аздабленне, закураны сцены.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59