У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося сем пажараў, на якіх два чалавекі загінулі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Згарэла дашчэнту жыллё і загінуў гаспадар – такія сумныя вынікі пажару, які адбыўся днём 18 лістапада ў в. Стары Востраў Клічаўскага раёна. Аб узгаранні ў службу МНС паведамілі суседзі: дом гарэў адкрытым полымем. У адным з пакояў на падлозе без прыкмет жыцця быў знойдзены 57-гадовы гаспадар. Загінулы пражываў адзін, працаваў. Па папярэдніх дадзеных пажар мог адбыцца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём.

А дванаццатай гадзіне ночы 18 лістапада магілёўскія ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю ўзгарання прыватнага жылога дома ў в. Прысна-1 Магілёўскага раёна, які належыць 36-гадовай мясцовай жыхарцы. На месцы выкліку гарэў дом адкрытым полымем, дах і перакрыцце часткова абрынуліся. Са слоў суседзяў, у доме мог знаходзіцца чалавек. Сапраўды, у пакоі пад абваленымі канструкцыямі без прыкмет жыцця быў знойдзены мужчына, асоба якога ўстанаўліваецца. Прычына пажару высвятляецца.

Значна больш пашанцавала 62-гадовай жыхарцы в. Сумарокава Магілёўскага раёна. Яе з вогненнага капкана выратаваў сусед Леанід Пруднікаў. Пажар прыватнага жылога дома па вул. Юбілейнай адбыўся 18 лістапада каля гадзіны дня. Мясцовыя жыхары, заўважыўшы клубы дыму і выклікаўшы ратавальнікаў, кінуліся да палаючага дому. Сын гаспадыні, які быў ля дому, паведаміў, што ўнутры засталася яго маці. Леанід не марудзячы забег у дом, убачыў на падлозе ў пакоі жанчыну і выцягнуў яе на свежае паветра. Выратаваная не пацярпела. Як мяркуецца, прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.




Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59