У Магілёўскай вобласці падчас ледаставу забаронена выходзіць на вадаёмы, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 см, а таксама ў перыяд актыўнага раставання і разбурэння лёду. На гэта звяртаюць увагу спецыялісты абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах».
Такая мера прынята з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах. Каб пазбегнуць магчымых трагедый, супрацоўнікі Асвода, МНС і УУС будуць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы сярод насельніцтва, падчас якіх раскажуць аб небяспецы выхаду на тонкі лёд. Запланаваны і сумесныя рэйды па выяўленні парушальнікаў.
«На вадаёмах ужо з’явілася ледзяная абза. У сувязі з гэтым варта памятаць пра тое, што ігнараванне элементарных правілаў паводзін на рэках, азёрах і іншых вадаёмах можа прывесці да непажаданых наступстваў, а часам да трагедыі, – заўважылі суразмоўцы. – Часта ахвярамі лёду становяцца рыбакі. Аматарам зімовай рыбалкі і пешаходам, якія выкарыстоўваюць вадаём для скарачэння шляху, неабходна памятаць: лёд блакітнага колеру – трывалы; белага – вытрымлівае цяжар у два разы меншы; шэры або з жаўтлявым адценнем – ненадзейны і вельмі небяспечны. Ведаць аб гэтым павінен кожны школьнік, не кажучы ўжо пра дарослых. Тым не менш з году ў год сітуацыя не змяняецца – пад лёд правальваюцца і тонуць дзясяткі людзей».
Як падкрэслілі суразмоўцы, асаблівую трывогу выклікаюць дзеці, якія выдумваюць новыя, але, на жаль, часам зусім не бяспечныя гульні. З прафілактычнай мэтай ратавальнікі рэгулярна наведваюць школы рэгіёна і праводзяць тлумачальныя гутаркі з дзецьмі пра небяспекі, якія ўтойвае ў сабе лёд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59