У Магілёўскай вобласці захворванне на ВРІ значна ніжэйшае за ўзровень мінулага года, паведаміла загадчыца аддзела эпідэміялогіі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Марозава.
Калі параўноўваць мінулы тыдзень з аналагічным перыядам мінулага года, то захворванне на ВРІ ў вобласці ніжэйшае на 24%. «За апошнія два тыдні паказчыкі не змяніліся, засталіся на ранейшым узроўні. Прыкладна такая сітуацыя па захворванні назіралася і ў кастрычніку мінулага года», – адзначыла суразмоўца.
Па дадзеных штотыднёвага маніторынгу, ва ўзроставай структуры хворых каля 70% выпадкаў прыпадае на дзяцей. Захворванне абумоўлена негрыпознымі рэспіраторнымі вірусамі (адэнавірусамі, рэспіраторна-сентыцыяльнымі і вірусамі парагрыпу), станоўчых лабараторных вынікаў ідэнтыфікацыі вірусаў грыпу не адзначаецца.
Аналагічная сітуацыя па захворванні на ВРІ назіраецца як у буйных гарадах, так і раёнах вобласці. «Гэта значыць, што працэнт захворвання на ВРІ ў рэгіёне застаецца нізкім, хоць і адзначаецца яго невялікі рост у канцы студзеня – пачатку лютага», – сказала Наталля Марозава.
На яе думку, такога станоўчага выніку па зніжэнні захворвання на ВРІ ўдалося дамагчыся ў рэгіёне дзякуючы праведзенай своечасова кампаніі па вакцынацыі супраць грыпу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая