Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці завершана ўборка азімага рапсу

У Магілёўскай вобласці завершана ўборка азімага рапсу. Апошняе алейнае насенне з палёў аграрыі рэгіёна прыбралі на выхадных, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Усяго ў сельгасарганізацыях рэгіёна скошана і абмалочана больш за 36 тыс. га плошчаў азімага рапсу, што складае 100% да плана. Пры гэтым намалочана амаль 47 тыс. т збожжа гэтай культуры. Сярэдняя ўраджайнасць склала 13 ц/га.

«Гэты сезон для раслінаводаў вобласці быў няпростым. Працаваць давялося ў складаных пагодных умовах. Таму і вынікі некалькі ніжэйшыя за леташнія, – адзначылі суразмоўцы. – Тым не менш, у раёнах рабілася ўсё магчымае, каб завяршыць уборку рапсу ў аптымальныя тэрміны і з мінімальнымі стратамі».

На Магілёўшчыне таксама актыўна ідзе жніво збожжавых і зернебабовых культур. Па стане на раніцу 6 жніўня аграрыямі рэгіёна ўбрана больш за 131,3 тыс. га плошчаў (40,5%), намалочана звыш 367,6 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 28 ц/га.

Па агульным намалоце лідзіруюць Шклоўскі (больш за 50 тыс. т збожжа), Магілёўскі (звыш 40 тыс. т) і Горацкі (36,3 тыс. т) раёны. Па ўраджайнасці наперадзе Шклоўскі раён – 45 ц/га, на другім месцы Горацкі – 36,6 ц/га, на трэцім Круглянскі – 35,4 ц/га.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая