У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка азімага рапсу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У сельгасарганізацыях рэгіёна па стане на раніцу 1 жніўня скошана і абмалочана каля 35,7 тыс. га плошчаў азімага рапсу, што складае 99,1% да плана. Пры гэтым намалочана больш за 45,9 тыс. т збожжа гэтай культуры. Сярэдняя ўраджайнасць складае 12,9 ц/га.
Цалкам завяршылі жаць азімы рапс шаснаццаць раёнаў з 21. У сельгасарганізацыях Быхаўскага раёна работы выкананы на 99%, Касцюковіцкага – 98%, Дрыбінскага і Мсціслаўскага – 97%, Шклоўскага – 93%.
На Магілёўшчыне таксама актыўна ідзе ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Аграрыямі рэгіёна ўбрана больш за 53 тыс. га плошчаў (16,4%), намалочана звыш 154,8 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 29,2 ц/га.
Па агульным намалоце лідзіруюць Шклоўскі (больш за 21 тыс. т збожжа), Кіраўскі (звыш 17 тыс. т), Горацкі (14,6 тыс. т) і Магілёўскі (12,2 тыс. т) раёны. Па ўраджайнасці наперадзе Шклоўскі раён (48 ц/га), на другім месцы Горацкі (39,2 ц/га), на трэцім – Круглянскі (35,6 ц/га).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка