У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У сельгасарганізацыях рэгіёна па стане на раніцу 27 жніўня скошана і абмалочана больш за 288,3 тыс. га плошчаў культур, што складае 98% да плана. Пры гэтым намалочана 753 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 26,1 ц/га.
У Магілёўскай вобласці завяршылі жніво чатыры раёны з 21: Бялыніцкі, Кіраўскі, Касцюковіцкі і Хоцімскі. У сельгасарганізацыях Бабруйскага, Быхаўскага, Дрыбінскага, Клімавіцкага, Крычаўскага, Магілёўскага, Чавускага і Шклоўскага раёнаў прыбрана па 99% плошчаў. У Горацкім, Клічаўскім і Чэрыкаўскім раёнах работы выкананы на 98%; Круглянскім, Мсціслаўскім, Асіповіцкім і Слаўгарадскім – 97%; Глускім – 96%; Краснапольскім – 95%.
У рэгіёне таксама завяршаецца ўборка лёну. У васьмі з дзевяці раёнаў, дзе ён вырошчваецца, на палях выцераблена 100% культуры да плана. Сёння-заўтра работы будуць завершаны на Кругляншчыне. Усяго ў Магілёўскай вобласці лён выцераблены на плошчы 8242 га, што складае 98% да задання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24