У Магілёўскі абласны Савет абрана ўсе 55 дэпутатаў. Першая сесія аблсавета адбудзецца 26 лютага 2018 года ў 15.00 у канферэнц-зале аблвыканкама. Тут разгледзяць арганізацыйныя пытанні і абяруць працоўныя структуры на чале са старшынёй аблсавета, паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
21 лютага адбылося пасяджэнне абласной выбарчай камісіі, на якім былі разгледжаны вынікі выбараў і агучаны звесткі пра абраных дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па кожнай выбарчай акрузе.
«Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у Магілёўскай вобласці прайшлі ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, інфармацыі аб грубых парушэннях падчас выбарчай кампаніі не паступала.
У спісы выбаршчыкаў было ўключана 813 тыс. 225 выбаршчыкаў. Удзел у выбарах прыняло 671 тыс. 839 жыхароў Прыдняпроўскага краю, што складае 82,61% ад агульнай колькасці ўключаных у спісы», – сказаў Валерый Берастаў.
Паводле інфармацыі старшыні абласной выбарчай камісіі, у рэгіёне датэрмінова прагаласавала 36,36% выбаршчыкаў. Высокая яўка назіралася абсалютна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці.
Выбары адбыліся ва ўсіх 2 556 выбарчых акругах Саветаў усіх узроўняў. У рэгіёне абрана 2 556 дэпутатаў, у тым ліку 55 дэпутатаў у абласны Савет, 80 – у гарадскія (Магілёўскі і Бабруйскі), 675 – у раённыя Саветы, 1 746 – у сельскія.
У рэгіёне сфарміравана 176 мясцовых Саветаў дэпутатаў, у тым ліку абласны, 21 раённы, 2 гарадскія ў гарадах абласнога падпарадкавання, 152 сельскія. Гэтыя Саветы ва ўстаноўленым парадку неўзабаве прыступяць да сваіх абавязкаў.
У параўнанні з мінулым скліканнем дэпутацкі корпус памаладзеў. Пераважная большасць – працаздольнае насельніцтва. Сярод абраных дэпутатаў усіх узроўняў 46,7% – жанчыны. Моладзь ва ўзросце да 30 гадоў складае 6,5%. 7 чалавек – грамадзяне Расійскай Федэрацыі, 38 – члены палітычных партый. Дэпутатамі мясцовых Саветаў 27-га склікання сярод абраных з’яўляюцца 45,3%. «Такія суадносіны – добры пасыл да забеспячэння пераемнасці ў рабоце Саветаў», – заўважыў Валерый Берастаў.
Па сферах дзейнасці больш за ўсё дэпутатаў занята ў адукацыі, культуры, навуцы, ахове здароўя – 1/3 ад усіх абраных. Прадстаўнікі сельскай гаспадаркі складаюць 1/5, дзяржорганаў – 10%, прамысловасці, транспарту і сувязі – 9%, гандлю і бытавога абслугоўвання – 5,1%, прадпрымальнікі – 1,8%. 9 абраных дэпутатаў з’яўляюцца непрацоўнымі, 15 – пенсіянерамі.
Валерый Берастаў дадаў, што ў Магілёўскай вобласці ў выбарчых камісіях усіх узроўняў у асноўны дзень галасавання працавала больш за 3,5 тыс. назіральнікаў. Найбольшую актыўнасць у гэтым аспекце выбарчай кампаніі праявілі грамадскія аб’яднанні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59