У магілёўскіх таксістаў-нелегалаў з пачатку года арыштавалі 13 машын агульным коштам больш за Br95 тыс. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную дзейнасць прыцягнута 16 чалавек. Агульная сума штрафаў склала Br4,1 тыс. Акрамя таго, 93 таксістам-нелегалам прад’яўлены да выплаты адзіны падатак у памеры Br14 тыс.
«Канфіскацыя транспартных сродкаў у гэтым годзе судом не ўжывалася, – адзначылі суразмоўцы. – За 2015-2017 гады ў даход дзяржавы накіраваны два аўтамабілі агульным коштам Br20, 9 тыс., а таксама кошт машыны ў памеры Br2,9 тыс.».
Інспекцыя МПЗ Магілёўскай вобласці нагадвае, што ў адпаведнасці з часткай 1-1 артыкула 12.7 КаАП, за ажыццяўленне незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці парушальніку пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама да 100% сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24