Рус Бел Eng 中文

У Магілёве 15 мая выберуць найлепшую маладую сям’ю

У абласным цэнтры 15 мая адбудзецца конкурс «Маладая сям’я – 2018». Пра гэта паведамілі ў ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва».

Перш чым трапіць у фінал, 49 прэтэндэнтаў на ганаровае званне змагаліся за перамогу ў адборачным туры. Па яго выніках змагацца за вікторыю ў заключным этапе будзе 5 сем’яў. На базе цэнтра творчасці «Эверэст» яны праявяць сябе ў чатырох конкурсах: «Ты памятаеш, як усё пачыналася?», «Я – гэта ты, а ты – гэта я!», «Сямейны каравай», «Сям’я на таленты багатая». Усе ўдзельнікі фінальнага спаборніцтва атрымаюць прыемныя падарункі, а пераможца – тытул «Маладая сям’я – 2018».

«Спадзяёмся, што конкурс, які стартуе ў Год малой радзімы ў маладзёжнай сталіцы Беларусі, стане добрай традыцыяй», – падкрэслілі суразмоўцы.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць аддзел адукацыі, спорту і турызму, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама, ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва», магілёўскія гарадскія арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Ленінская і Кастрычніцкая раённыя арганізацыі г. Магілёва РГА «Белая Русь» і ГА «Беларускі фонд міру».

Пачатак мерапрыемства ў 14.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая