Рус Бел Eng 中文

У Магілёве 22 лістапада адбудуцца абласныя мерапрыемствы да 30-годдзя з дня ўтварэння АМАП

У Магілёве 22 лістапада адбудуцца абласныя мерапрыемствы да 30-годдзя з Дня ўтварэння АМАП. Пра гэта паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У 10.30 на базе АМАП УУС у п. Малая Бароўка ля памятнага знака атрада намеснік начальніка УУС – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Уладзімір Рыжанкоў правядзе ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання супрацоўнікаў міліцэйскага спецназа, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці.

У 13.00 камандзір АМАП УУС падпалкоўнік міліцыі Іван Юркоў сустрэнецца з ветэранамі атрада.

Цэнтральнае мерапрыемства адбудзецца ў 15.00 гадзін у актавай зале УУС. Тут пройдзе святочны канцэрт. У межах урачыстасці начальнік УУС палкоўнік міліцыі Ігар Шчарбачэня ўручыць чорныя берэты міліцыянерам атрада, якія паспяхова прайшлі кваліфікацыйныя выпрабаванні, а таксама – узнагароды да 30-годдзя АМАП кіраўнікам, супрацоўнікам і ветэранам.

На мерапрыемстве будуць прысутнічаць прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, кіраўніцтва УУС, ветэраны, а таксама асабісты склад атрада, выхаванцы абласнога кадэцкага вучылішча і вайскоўцы в/ч 6713 унутраных войскаў МУС.

Пачатак гісторыі атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння быў пакладзены ў канцы 80-х гг. XX стагоддзя. У сувязі з павелічэннем небяспечных злачынстваў, спалучаных з гвалтам, жорсткасцю і дзёрзкасцю, актывізацыяй дзейнасці арганізацый экстрэмісцкай накіраванасці, у 1987 годзе загадам МУС СССР былі створаны роты спецыяльнага і асаблівага прызначэння пры батальёнах патрульна-паставой службы міліцыі.

Першы атрад міліцыі асаблівага прызначэння ў рэспублікцы быў створаны 22 лістапада 1988 года ў г. Мінску, а ў абласных цэнтрах былі створаны роты (узводы) спецыяльнага прызначэння. У адпаведнасці з загадам МУС №254 ад 13 снежня 1994 года на базе роты спецыяльнага прызначэння 16 сакавіка 1995 года ўтвораны атрад міліцыі асаблівага прызначэння УУС Магілёўскага аблвыканкама. Да сакавіка 1996 года атрад дыслакаваўся на вуліцы Крупскай, а затым – на базе УУС Магілёўскага аблвыканкама ў п. Малая Бароўка па вуліцы Кісялёва, дзе дыслакуецца па цяперашні час.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая