У Магілёве 6 кастрычніка правядуць агульнагарадскі суботнік. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
У працах па навядзенні парадку ў горадзе прымуць удзел працоўныя калектывы і моладзь. Яны будуць добраўпарадкоўваць месцы адпачынку, двары, плошчы, скверы і вуліцы. Да гэтых работ плануецца максімальна прыцягнуць мясцовых жыхароў, якія могуць і жадаюць дапамагчы рэсурсамі, матэрыяламі і сваёй працай. Асаблівая ўвага на суботніку будзе нададзена Паднікольскаму парку.
Суботнік праводзіцца ў межах абвешчанага ў Магілёве месячніка па навядзенні парадку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59