Фотавыстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва «Імгненні стагоддзя» адкрыецца 8 кастрычніка (14.00) у кінатэатры «Чырвоная зорка» Магілёва ў межах Тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва, які праходзіць напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Экспазіцыя адлюстроўвае асноўныя вехі ў гісторыі краіны з 1918 года па цяперашні час. Здымкі, на якіх адлюстраваны самыя розныя падзеі, склалі дзіўна яркі і выразны партрэт Беларусі і беларусаў мінулага стагоддзя. Экспазіцыя расказвае пра няпросты лёс краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленне рэспублікі з руін, падзеі сусветнага значэння – пра візіты кубінскага лідара Фідэля Кастра і прэзідэнта ЗША Рычарда М. Ніксана. На здымках прадстаўлены асноўныя спартыўныя, культурныя, прамысловыя аб’екты. І, вядома, у цэнтры ўвагі экспазіцыі самі беларусы: вядомыя асобы і звычайныя людзі, добрасумленныя працаўнікі, знаўцы сваёй справы.
Выстава пачала падарожжа па Беларусі 19 чэрвеня і ўжо экспанавалася ў Брэсце, Віцебску, Мінску, Гродне і Гомелі. У кожным з гарадоў яна дапаўняецца ўнікальнымі архіўнымі кадрамі з гісторыі рэгіёна. У Магілёве – гэта 20 стэндаў з больш чым 50 фотаздымкамі з гісторыі Магілёўскай вобласці, на якіх адлюстраваны самыя яркія і знакавыя моманты жыцця рэгіёна. Таксама будуць прадстаўлены жанравыя работы, звязаныя з жыццём сучаснікаў 70-80-х гадоў.
Выстава будзе працаваць у Магілёве да 25 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07