У Магілёве 8 верасня правядуць агульнагарадскі суботнік. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
У работах па навядзенні парадку ў горадзе прымуць удзел працоўныя калектывы і моладзь. Яны будуць добраўпарадкоўваць месцы адпачынку, двары, плошчы, скверы і вуліцы. Да гэтых работ плануецца максімальна прыцягнуць мясцовых жыхароў, якія могуць і жадаюць дапамагчы рэсурсамі, матэрыяламі і сваёй працай. Таксама актыўна будзе весціся ліквідацыя звалак. Правераць і навядуць глянец на тэрыторыях прадпрыемстваў, сацыяльных аб’ектаў і будпляцоўках Магілёва. Асаблівая ўвага на суботніку будзе нададзена будоўлі корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, а таксама Палаца культуры вобласці.
Суботнік праводзіцца ў рамках абвешчанага ў Магілёве месячніка па навядзенні парадку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59