Круглы стол для бізнес-супольнасці па пытаннях уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) адбудзецца 17 кастрычніка ў канферэнц-зале гасцініцы «Магілёў» абласнога цэнтра. Мерапрыемства рэалізуецца ў рамках «Тыдня СГА ў Рэспубліцы Беларусь», паведамілі арганізатары.
Чакаецца, што ў Круглым стале прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі, Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў вобласці, бізнес-аб’яднанняў, вышэйшых навучальных устаноў.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі разам з міжнароднымі і нацыянальнымі экспертамі, спецыялістамі ў галіне знешняга гандлю і СГА абмяркуюць найбольш запатрабаваныя тэмы аб працэсе, статусе і наступствах уступлення ў СГА, а таксама аб правілах працы на прасторы СГА. У рамках круглага стала таксама будзе прадстаўлены распрацаваны ў 2018 годзе дапаможнік «СГА ў інтарэсах прадпрыемстваў».
«У цяперашні час далучэнне да СГА з’яўляецца адной з прыярытэтных задач знешнегандлёвай палітыкі Беларусі, – адзначылі суразмоўцы. – Членства ў СГА дазволіць краіне забяспечыць стабільныя і прадказальныя ўмовы гандлю з краінамі міжнароднай супольнасці, а замежным інвестарам і вытворцам – агульнапрынятыя правілы ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці ў Беларусі. У апошнія гады краіна прадэманстравала значны прагрэс на шляху далучэння да СГА і ўступіла ў завяршальную стадыю перагаворнага працэсу: фарміраванне выніковых абавязацельстваў перад СГА».
Чакаецца, што па выніку Круглага стала ўдзельнікі павысяць сваю дасведчанасць адносна працэсу і наступстваў уступлення краіны ў СГА, вывучаць практычныя пытанні, звязаныя з працай прадпрыемстваў у СГА.
Круглы стол арганізаваны і праводзіцца ў межах праекта «Садзейнічанне ўраду Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю праз узмацненне экспертнага і інстытуцыйнага патэнцыялу (5-я фаза)», што фінансуецца ўрадам Расійскай Федэрацыі і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24