Рус Бел Eng 中文

У Магілёве абрынуўся дах пустога будынка, загінуў хлопчык. Другое дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі

У Магілёве ўчора днём абрынуўся дах пустога будынка, загінуў хлопчык. Яшчэ адно дзіця ў вельмі цяжкім стане было дастаўлена ў бальніцу. Трагедыя адбылася ў мікрараёне «Спадарожнік» па вул. Мінская шаша.

Па дадзеных на сённяшнюю раніцу стан дзевяцігадовага хлопчыка застаецца вельмі цяжкім. Урачы робяць усё магчымае, каб яго выратаваць, праводзяць усе неабходныя неадкладныя лячэбна-дыягнастычныя мерапрыемствы, як паведамілі ў рэанімацыйным аддзяленні абласной дзіцячай бальніцы.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці» па факце гібелі дзіцяці.

Як высветлілася, у той фатальны дзень у пусты будынак зайшлі двое дзяцей. Трэці застаўся звонку, паколькі бацькі забаранілі яму хадзіць на будоўлю. Усе трое – навучэнцы СШ №45 Магілёва. Пры абрушэнні даху пад заваламі апынуліся двое дзяцей 9 і 10 гадоў. Трэці – 8-гадовы – паведаміў пра здарэнне дарослым, якія выклікалі ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС з-пад завалу аператыўна дасталі двух пацярпелых хлопчыкаў. Адзін з іх ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, другі быў дастаўлены ў рэанімацыю. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, спецыялісты дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Як паведамілі ва ўпраўленні следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку будаўнічая. Ужо ўстаноўлена асоба гаспадара дома. Ён дае паказанні следчаму. З бацькамі загінулага дзіцяці працуюць псіхолагі. У межах крымінальнай справы следчыя будуць вывучаць прычыны і ўмовы, якія прывялі да трагедыі.

Па матэрыяле ТРК «Магiлёў»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая