У Магілёве 9 снежня адбудзецца рэспубліканскі кангрэс «Мама Pro». Пра гэта паведамілі прадстаўнікі інфармацыйнага сацыяльна-дабрачыннай установы дапамогі дзецям і сем’ям «Бэйбі Сторы».
Мерапрыемства пачнецца ў 10.00 у гасцініцы «Турыст» (пр. Пушкінскі, 6). Асноўная мэта кангрэса – абмен вопытам у сферы прафілактыкі заўчасных родаў, абмеркаванне пытанняў вядзення цяжарнасці і магчымасцяў, якія прадстаўляюцца ў беларускіх радзільнях для родадапамогі, паляпшэнне камунікацыі ў сістэме «урач-пацыент», павышэнне ўзроўню рэпрадуктыўнай граматнасці, прапаганда сямейных каштоўнасцяў і шчаслівага мацярынства.
Будучыя і цяперашнія бацькі ўпершыню на адной пляцоўцы змогуць сустрэцца і пагаварыць з прадстаўнікамі радзільных дамоў Магілёва. Удзельнікі атрымаюць інфармацыю аб планаванні цяжарнасці, асаблівасцях харчавання, абязбольванні родаў, грудным гадаванні, увядзенні прыкорму, дзеяннях бацькоў у экстраных сітуацыях, асаблівасцях нованароджаных.
У якасці спікераў «Мама Pro» збярэ розных спецыялістаў – акушэраў-гінеколагаў, анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, спецыялістаў па грудным гадаванні, педыятраў. У зоне майстар-класаў удзельнікі змогуць атрымаць неабходныя веды і навыкі па догляду за немаўлятамі. Будзе працаваць «Мама-маркет», дзе азнаёмяць з таварамі і прадуктамі, неабходнымі бацькам і дзецям.
Падчас кангрэсу таксама арганізуюць праект «Мама чытае». Кожны зможа прынесці кнігу на тэму мацярынства і дзяцінства. Усе выданні перададуць у радзільні абласнога цэнтра. Асабліва актуальна гэта для мам, якія ляжаць у аддзяленні паталогіі цяжарных або разам з малымі ў аддзяленнях рэабілітацыі дзяцей, народжаных раней за тэрмін.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Рэгістрацыя на кангрэс у Магілёве – па спасылцы на сайце www.mamapro.by.
Арганізатар мерапрыемства – інфармацыйная сацыяльна-дабрачынная ўстанова дапамогі дзецям і семям «Бэйбі Сторы» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БелМАПА.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59