Адкрыццё спартакіяды навучэнцаў «Алімп» адбылося ў магілёўскім СК «Алімпіец». Спаборніцтвы, якія працягнуцца да 13 кастрычніка, праходзяць у межах Спартакіяды Саюзнай дзяржавы і прымеркаваны да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт сайта.

Удзел у спаборніцтвах прымае каля 200 школьнікаў ва ўзросце 12-13 гадоў. Яны прадстаўляюць розныя рэгіёны краін-суседак. Так, спартыўны гонар Сінявокай абараняюць каманды Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і горада Мінска. За Расію выступаюць дружыны Паўночнай Асеціі-Аланіі (Уладзікаўказ), Маскоўскай (Серпухаў), Пскоўскай (пасёлак Ідрыца), Растоўскай(Растоў), Самарскай (Самара), Смаленскай (Смаленск), Чэлябінскай (Чэлябінск), Арлоўскай (Арол) абласцей.

Падлеткі памераюцца сіламі ў трох відах спорту. Валейбол прыме гульнявая зала СК «Алімпіец», хакей –Шклоўскі Лядовы палац, шахматы – Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж.

Спаборніцтвы ў нашым рэгіёне спецыяльна арганізавалі так, каб у юных спартсменаў быў час для спаборніцтваў, зносін і новых знаёмстваў. Для дзяцей падрыхтавана змястоўная культурная праграма: музычна-танцавальныя дыскатэкі, экскурсіі па славутых месцах Магілёва, наведванне арыгінальнага ў многіх адносінах заалагічнага саду, дзе большасць звяроў змяшчаецца ў натуральных умовах. Падчас вечара дружбы хлапчукі і дзяўчынкі наведаюць этнаграфічную вёску «Зялёны Гай», дзе пабываюць у горадзе майстроў і пагуляюць у лазертаг. Акрамя таго, школьнікі прымуць удзел у мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў Магілёве 10-12 кастрычніка.

«Вось ужо 15 гадоў спартакіяда сярод дзяцей і юнацтва – адзін з самых маштабных і значных моладзевых праектаў Саюзнай дзяржавы, – адзначыў на адкрыцці намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў горадзе Мінску Сяргей Місюраў. – Штогод у ім прымаюць удзел сотні юных спартсменаў, для якіх гэтыя спаборніцтвы адкрываюць вялікія перспектывы для дасягнення новых вяршынь спартыўнага майстэрства».

Сяргей Місюраў выказаў падзяку арганізатарам мерапрыемства за падрыхтоўку, пажадаў юным спартсменам новых перамог і дасягненняў, а таксама зачытаў прывітальнае слова Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты.
«Сёння тут сабраліся дастойныя прадстаўнікі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, – адзначыў алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ-двойцы Аляксандр Масяйкоў. – Хачу выказаць надзею, што сярод удзельнікаў спаборніцтваў расце дастойная змена нашым алімпійцам. Для многіх гэтыя спаборніцтвы – першыя адказныя старты. Жадаю, каб вы на іх праявілі свае найлепшыя якасці, мужнасць, волю да перамогі».

Спартакіяда Саюзнай дзяржавы на працягу года праходзіць у чатыры этапы – па два на тэрыторыі Беларусі і Расіі. У 2018 годзе ўжо адбылася спартакіяда студэнцкай моладзі ў Жлобіне, фізкультурна-спартыўны фестываль студэнтаў Расіі і Беларусі ў Анапе. Наперадзе дзяцей чакае турнір школьнікаў па футболе «Памяць герояў перамогі» ў Валгаградзе.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы сумесна з Міністэрствамі спорту Беларусі і Расіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі