У Магілёве актывізуюць ямачны рамонт праезджай часткі дваровых тэрыторый. Адпаведнае даручэнне сёння зрабіў старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў пры разглядзе пытання аб ходзе навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання абласнога цэнтра.
Тэмпы рамонту дваровых тэрыторый застаюцца вельмі нізкімі. З запланаваных гарадской праграмай добраўпарадкавання 46 тыс. кв. м ЖРЭУ горада выканала ўсяго 5%. У ліку асноўных прычын адставання камунальнікі называюць вялікі аб’ём падрыхтоўчых работ і нерытмічныя пастаўкі асфальту. «Нам неабходна самым сур’ёзным чынам падысці да рамонту праезджай часткі дваровых тэрыторый, бо ў некаторых сёння з-за ям немагчыма праехаць. Гэтую працу кіраўнікам ЖРЭУ трэба ўзяць на штодзённы кантроль. Па ўсім выкананым мерапрыемствам павінна быць штотыднёвая справаздачнасць», – запатрабаваў Уладзімір Цумараў.
Старшыня гарвыканкама рэкамендаваў у тым ліку выкарыстоўваць для ямачнага рамонту дарог існуючы ў дастатковай колькасці ў горадзе асфальтагранулят, бетонавае пакрыццё. Пры гэтым Уладзімір Цумараў зьвярнуў асаблівую ўвагу на якасць выкананых рамонтных работ. «Усё павінна рабіцца ў строгай адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі і з улікам надвор’я, каб дарогі служылі доўга і не стваралі дыскамфорту насельніцтву мікразон», – падкрэсліў мэр.
Кіраўнік горада таксама заклікаў камунальнікаў больш актыўна прыцягваць да добраўпарадкавання дваровых тэрыторый мясцовае насельніцтва, дамавыя і вулічныя камітэты, распрацаваць сістэму заахвочвання мясцовых жыхароў, зацікаўленых унесці свой уклад у агульную справу.
У гарвыканкаме было адзначана, што ў цэлым работы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні горада вядуцца дастаткова дынамічна. На 4 мая выканана каля 50% усіх запланаваных мерапрыемстваў. На працягу найбліжэйшага месяца большасць работ будзе завершана, і камунальнікам застанецца толькі падтрымліваць у горадзе належны парадак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59