Рус Бел Eng 中文

У Магілёве арганізуюць «Гарачы фэст»

У Магілёве 27 студзеня арганізуюць «Гарачы фэст». Мерапрыемства пройдзе ў этнаграфічным комплексе «Зялёны гай» з 16.00 да 22.00, паведамілі карэспандэнту сайта ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Па словах суразмоўцаў, сумесны з грамадскім аб’яднаннем магілёўскіх рамеснікаў «Шчырая Майстэрня» фестываль будзе прысвечаны разнастайным спосабам сугрэву ў зімовыя халады. «Гэта гульні і забавы, агонь, адзенне, цёплыя зносіны, гарачыя напоі – усё, што сагравае думкі, цела і эмоцыі, – падзяліліся задумкай арганізатары. – У праграме мерапрыемства запланаваны майстар-класы рамеснікаў, гульні, танцы, карагоды, розыгрышы і, калі дазволіць надвор’е, снежныя забавы».

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму жадаючыя наведаць «Гарачы фэст» павінны прайсці рэгістрацыю па спасылцы. Прычым адзін чалавек можа зарэгістраваць цэлую кампанію да 6 чалавек. «Раім не адкладваць запаўненне формы. Як толькі збярэцца максімальна магчымая колькасць удзельнікаў, рэгістрацыя будзе закрыта», – падкрэслілі суразмоўцы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая