Рус Бел Eng 中文

У Магілёве дадаткова правядуць 20 сельскагаспадарчых кірмашоў

У Магілёве дадаткова правядуць 20 сельскагаспадарчых кірмашоў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.

Да ўдзелу ў кірмашовых мерапрыемствах запрашаюцца індывідуальныя прадпрымальнікі і арганізацыі, якія рэалізуюць плодаагароднінную, мясную, рыбную прадукцыю.

Нагадаем: у абласным цэнтры сельскагаспадарчыя кірмашы будуць працаваць да 11 лістапада. Па традыцыі запаслівыя і беражлівыя гаспадары змогуць набыць тут па выгадных цэнах не толькі садавіну, гародніну, але і іншыя прадукты.

Дарэчы, кірмаш, які планавалася правесці 14-15 кастрычніка каля СШ №17 па вуліцы Чалюскінцаў, перанеслі на пляцоўку каля Грабянёўскага рынку. Гандлёвыя рады тут будуць працаваць 6-7 кастрычніка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая