Выстава-кірмаш народнай творчасці «Ураджай талентаў Магілеўшчыны» пройдзе ў межах Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці 17 лістапада ў Магілёве.
У сувязі з гэтым будзе забаронены прыпынак і стаянка транспартных сродкаў па абодва бакі праспекта Пушкінскага ад вуліцы Чалюскінцаў да вуліцы Гагарына і па вуліцы Гагарына ад праспекта Пушкінскага да бульвара Непакорных, паведамілі ва УДАІ УУС аблвыканкама.
Стаянка на пляцоўцы каля парку атракцыёнаў будзе забароненая: тут разгорнецца выстава сельскагаспадарчай тэхнікі.
Заезд да Палаца культуры вобласці абмяжуюць.
«Для ўсіх жадаючых наведаць кірмаш паркоўка аўтамабіляў будзе арганізавана на стаянцы за Лядовым палацам і каля гандлёвага цэнтра «Е-сіці», – адзначылі суразмоўцы. – Грузавы транспарт кіроўцы змогуць прыпаркаваць па вуліцах Вялікая Чавуская і Чыгрынава».
Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў, улічваючы дадзеную інфармацыю, загадзя планаваць свае паездкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59