Рус Бел Eng 中文

У Магілёве на плошчы Зорак 23 чэрвеня адбудзецца маштабнае маладзёжнае свята

У Магілёве на плошчы Зорак 23 чэрвеня адбудзецца маштабнае маладзёжнае свята. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.

«У апошні час ідзе старанная праца з грамадскай думкай, – заўважыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама Іна Караткевіч. – Мы актыўна супрацоўнічаем з блогасферай. Гэта дае свой плён, магчымасць разам рабіць тое, што цікава жыхарам абласнога цэнтра. Так была створана платформа для прэзентацыі гарадскіх праектаў і напрамкаў дзейнасці дзіцячых, маладзёжных развіваючых цэнтраў у рамках Дня моладзі. Мы пачулі і ўбачылі патрэбу магілёўцаў у пляцоўцы для самарэалізацыі і стварылі гэту пляцоўку».

Уся плошча Зорак будзе разбіта на зоны, дзе пройдуць спартыўныя, творчыя і танцавальныя майстар-класы. Запланаваны шоу-праграма, конкурсы, латарэя.

«Магілёў традыцыйна з’яўляецца цэнтрам культурных падзей і маладзёхжных праектаў, – падкрэсліла в.а. першага сакратара Магілёўскай гарадской арганізацыі БРСМ Вікторыя Цыганава. – Статус «Маладзёжная сталіца Беларусі» быў атрыманы дзякуючы творчай, ініцыятыўнай моладзі нашага горада. У нас ёсць магчымасць выказацца і быць пачутымі. Дзень моладзі для нас яркае свята. Плошча Зорак стане выдатнай пляцоўкай для прэзентацыі напрамкаў дзейнасці не толькі саюза моладзі горада, але і тых творчых цэнтраў, клубаў, студый, якія прапануюць юным магілёўцам правільна арганізаваць свой вольны час, знайсці сяброў па інтарэсах».

Так, студыя моды і дызайну «AVA» прэзентуе дызайнерскую калекцыю «Мроі», правядзе майстар-класы па прыгажосці і стылю, вырабе дызайнерскіх упрыгожанняў. Магілёўскі гарадскі аддзел МНС арганізуе мерапрыемствы спартыўнага, развіваючага характару, раскажа і пакажа мультфільмы пра бяспеку. Дэпартамент аховы МУС падрыхтуе фотазону ў спецыяльнай ахоўнай амуніцыі. Акадэмія развіцця інтэлекту для дзяцей і дарослых «SMARTUM» правядзе адкрытую прэзентацыю урокаў па ментальнай арыфметыцы. Удзельнікі свята змогуць на свае вочы ўбачыць, як юныя магілёўскія геніі лічаць хутчэй за калькулятар. Выязная навуковая лабараторыя ад святочнага агенцтва «Адкрывашка» пакажа ўнікальныя навуковыя эксперыменты, казачнае шоу гіганцкіх і агністых мыльных бурбалак. У інтэрактыўнай частцы шоу змогуць прыняць удзел усе жадаючыя. Таксама будзе арганізавана фотазона з любімымі мульцяшнымі героямі. Клуб актыўнага адпачынку «Рубікон» рыхтуе ўстаноўку прафесійнага спартыўнага надзіманага поля для гульняў у лазертаг, выставу і прэзентацыю зброі для страйкбола, пейнтбола, фотазону. Клуб віртуальнай рэальнасці «ZION» прадэманструе неверагодную гульнявую графіку і поўнае пагружэнне ў лічбавы свет. Школа камп’ютарнага навучання для дзяцей і дарослых «Айтыландыя» правядзе дзень займальнай робататэхнікі, а таксама адкрытыя ўрокі праграмавання для самых маленькіх «Зрабі свой мульцік сам!», арганізуе інтэлектуальна-забаўляльную віктарыну, пакажа 3D-фокусы. Школа замежных моў «Streamline» прадаставіць зону камунікацыі для юных магілёўцаў. Аматараў англійскай мовы чакаюць цікавыя конкурсы, загадкі, рэбусы. Усіх удзельнікаў чакаюць прызы і падарункі, а самы актыўны атрымае сертыфікат на бясплатнае навучанне. Студыя сацыяльных танцаў «SALSA LIBRE» правядзе серыю майстар-класаў і запаліць сваімі агністымі танцамі ўсю атмасферу свята.

Акрамя таго, у самым сэрцы плошчы Зорак на сцэне будуць спаборнічаць ўдзельнікі дадатковага вакальнага конкурснага этапу міжнароднага фестывальнага праекта «Звездочет». Пасля заканчэння конкурснай праграмы адбудзецца гала-канцэрт пераможцаў вакальнага і харэаграфічнага этапаў творчага спаборніцтва, на якім пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы.

 «Звездочет» стартовал в начале года одновременно с присвоением Могилеву статуса молодежной столицы. Проект сразу стал масштабным: за два пройденных этапа в нем приняли участие около 4 тыс. участников и зрителей, которые приехали в областной центр благодаря этому проекту.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая