Рус Бел Eng 中文

У Магілёве рух усіх відаў транспарту перакрыюць па праспекце Пушкінскім 14-15 ліпеня

У сувязі з правядзеннем дарожных работ у Магілёве будзе перакрыты рух усіх відаў транспарту па праспекце Пушкінскім на ўчастку ад вуліцы Астроўскага да вуліцы Гагарына з 8.00 14 ліпеняда17.00 15 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі Магілёўскага гарвыканкама.

У названы перыяд часу аўтобусы будуць рабіць аб’езд па маршруце вул. Гагарына – пр-т Шміта – вул. Астроўскага, у сувязі з чым магчымы затрымкі рэйсаў.

Маршрутныя таксі пойдуць па вул. Гагарына – б-р Непакорных – вул. Астроўскага.

Тралейбус №4 паедзе па кароткім шляху: «Чыгуначны вакзал (пераезд) – пл. Арджанікідзэ» з інтэрвалам руху 7-14 хвілін і «Любуж – Аблгаз» з інтэрвалам 8-16 хвілін. Тралейбус №3 ажыццяўляць рух не будзе.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая