Рус Бел Eng 中文

У Магілёве школьныя кірмашы пачнуць працу з 1 жніўня

У Магілёве школьныя кірмашы адкрыюцца з 1 жніўня, паведамілі ў гарвыканкаме.

У іх працы плануецца задзейнічаць каля 100 суб'ектаў гаспадарання рознай формы ўласнасці, а пакупнікам будзе прадастаўлены шырокі выбар як школьнага адзення і абутку, так і канцылярскіх прылад.

Зменіцца ў горадзе толькі пляцоўка галоўнага «Школьнага кірмашу». Шмат гадоў запар яна арганізоўвалася каля абласнога Палаца культуры. Але з-за рамонтных работ каля гэтай установы яе перамясцілі да гандлёвага цэнтра «Парк Сіці» ў мікрараёне Казіміраўка.

У стадыі абмеркаванне пытанне пра адкрыццё школьнага кірмашу па Пушкінскім праспекце, паколькі жыхарам Задняпроўя далекавата дабірацца да Казіміраўкі. Магчыма, гэтая праблема будзе вырашана за кошт працы пашыранай тэматычнай секцыі ва ўнівермагу Кастрычніцкі або за кошт устаноўкі гандлёвых радоў.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая