У Магілёве сёння стартавалі сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці. Першым блокам, над якім працавалі эксперты, сталі эканоміка, малы і сярэдні бізнес.



На працягу дня ўдзельнікі палілогу праводзілі SWOT-аналіз, вызначаючы моцныя і слабыя бакі рэгіёна ў сферы названага тэматычнага кірунку, знешнія магчымасці і рызыкі, важныя для яго развіцця, і інш.


Заўтра ў канферэнц-зале Магілёўскага абласнога ўпраўлення ФСАН адбудзецца абмеркаванне па тэме «Экалогія і кліматычная нейтральнасць». 24 красавіка збяруцца спецыялісты сацыяльнай сферы, а на 25-е запланавана дыскусія «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця».

Нагадаем, стратэгію ўстойлівага развіцця (СУР) Магілёўскай вобласці да 2035 года плануецца распрацаваць да канца бягучага года.





Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59