У Магілёве стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Урачыстае адкрыццё інтэлектуальнага спаборніцтва адбылося ў абласным цэнтры творчасці.

Рэгіянальны форум ведаў ужо традыцыйна праводзіцца ў пачатку новага года, адзначыў першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Сяргей Сыранкоў. «Сёння ў зале сабраліся найлепшыя прадстаўнікі моладзі Магілёўшчыны і найлепшыя педагогі, якія творча падыходзяць да сваёй прафесіі, – сказаў ён. – Вы ўжо з’яўляецеся пераможцамі раённых і гарадскіх этапаў алімпіяды. Упэўнены, што дзякуючы якаснай падрыхтоўцы, вы зможаце паказаць і цяпер добрыя вынікі, а ў далейшым дастойна прадставіць Прыдняпроўскі край на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Перакананы, патэнцыйныя пераможцы сядзяць у гэтай зале сярод вас. Хай удача ўсміхнецца наймацнейшым».


У сваю чаргу старшыня журы абласной алімпіяды па астраноміі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Віктар Вайлапаў заўважыў, што ўсіх удзельнікаў спаборніцтва аб’ядноўвае адна важная рыса – імкненне да пазнання. Менавіта яна дапаможа дамагчыся ў жыцці значных вышынь. «Вопыт паказвае, што,каб перамагчы на алімпіядзе, патрэбны тры рэчы: уважлівасць, спакой і адсутнасць паспешлівасці, – падкрэсліў педагог. – Не забывайце пра гэта, бо настаўнікі далі вам дастатковы аб’ём ведаў, каб атрымаць высокія вынікі».

Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах праходзіць у Магілёве з 8 па 12 студзеня. Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прымае каля 980 навучэнцаў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усяго рэгіёна, якія правяраюць свае веды па 18 вучэбных прадметах. У гэтым годзе ўпершыню абвешчаная алімпіяда па прадмеце «Фізічная культура і здароўе».








Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31