Рус Бел Eng 中文

У Магілёве стартуе продаж квіткоў на «M.@rt.кантакт 2018»

У Магілёве стартуе продаж квіткоў на «M.@rt.кантакт 2018». Квіткі на форум з’явяцца ў касе абласнога драматычнага тэатра ўжо сёння. Час яе працы з 8:00 да 20:00.

Адначасова пачне дзейнічаць браніраванне праз інтэрнэт на сайце kinoteatr.megamag.by.

Кошт квітка на пастаноўкі ў сярэднім складае Br15-20. Самы дарагі – на спектакль «Крык лангусты» Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Яўгенія Вахтангава – абыдзецца ў Br35. Традыцыйна найбольш даступнымі будуць квіткі на пастаноўку магілёўскага тэатра – Br4-7.

У фармаце фэста плануецца паказ 23 спектакляў 22 тэатраў з 9 краін свету: Беларусі, Германіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны. Афіша форуму здзіўляе жанравай разнастайнасцю пастановак: драма, трагікамедыя, псіхалагічны трылер, камедыя-прытча, тэатральнае кабарэ, сучасны танец, новая драма, гісторыі для раяля, навелы, расказаныя мовай цела, сямейныя ўспаміны, горкая камедыя. Большая частка спектакляў – намінанты і лаўрэаты міжнародных і тэатральных прэмій.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая