Рус Бел Eng 中文

У Магілёве стратаваў месячнік па навядзенні парадку

У Магілёве да 11 лістапада праводзіцца месячнік па навядзенні парадку, як паведамілі ў гарвыканкаме.

Асноўны акцэнт будзе зроблены на добраўпарадкаванне паркаў, сквераў, вуліц, плошчаў, дваровых тэрыторый, аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння. Работы па навядзенні парадку таксама будуць весціся на тэрыторыях арганізацый і прадпрыемстваў, будаўнічых пляцоўках, гараджане зоймуцца ліквідацыяй стыхійных звалак смецця.

«У грамадскіх работах мы плануем не толькі задзейнічаць сілы ЖКГ, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, але і самым актыўным чынам прыцягнуць мясцовае насельніцтва да работ па прывядзенні ў належны санітарны стан тэрыторый раёнаў горада, у тым ліку дваровых, а таксама вуліц у прыватным сектары», – адзначылі суразмоўцы.

Адным з асноўных мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў абласным цэнтры стане 28 кастрычніка агульнагарадскі суботнік. У ліку галоўных пляцовак добраўпарадкавання – гарадскі парк у Падніколлі. Тут, акрамя уборкі і навядзення парадку, будзе арганізавана масавая пасадка дрэў і хмызнякоў розных відаў. Каля кожнай расліны ўсталююць таблічкі з інфармацыяй пра іх. «У выніку ў горадзе з’явіцца своеасаблівы дэндрапарк для грамадскага адпачынку», – сказалі ў гарвыканкаме.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая