У Магілёве ўсталююць пяць сучасных дзіцячых гульнявых комплексаў. Адзін з іх размесціцца ў Камсамольскім скверы. Дзе з’явяцца яшчэ чатыры, будзе вызначана аргкамітэтам, зыходзячы з прапаноў жыхароў горада. Маштабны праект «Сакавіты дворык» – ініцыятыва брэнда «Сакавіты», якая рэалізоўваецца пры падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама.

Каб двор прыняў удзел у конкурсе, неабходна з 1 сакавіка па 31 сакавіка ўключна пакінуць заяўку ў свабоднай форме на сайце сочныйдворик.бел. Гэта можа быць малюнак, фатаграфія, рэпартаж, апавяданне, відэа, знятае на тэлефон, ці нават флэшмоб ўсім дваром. C 1 па 29 красавіка прадстаўнікі брэнда «Сакавіты» разам з гарадскімі ўладамі выберуць чатыры двары, дзе ўсталююць гульнявыя комплексы. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны 30 красавіка на сайце арганізатара. Да чэрвеня дзіцячыя гульнявыя комплексы з’явяцца на тэрыторыі двароў-пераможцаў.
Маштабны праект «Сакавіты дворык», галоўная мэта якога – палепшыць дзіцячую гарадскую інфраструктуру, стартаваў у 2017 годзе. У Мінску ўжо ўсталявалі 20 сучасных і бяспечных гульнявых комплексаў. «Наша мэта – зрабіць двары беларускіх гарадоў камфортнымі і прывабнымі для дзяцей. «Сакавіты» ужо пабываў у парках і ў дварах сталіцы. Сёння ўзяты курс на Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна і Магілёў. Перадавайце эстафету сябрам, падключайце сваіх суседзяў, і хай менавіта ў вашым двары новая пляцоўка прыносіць добры настрой дзецям», – сказала дырэктар па маркетынгу «Аазіс Груп» Святлана Валкавец.

У гэтым годзе «Сакавіты» святкуе юбілей: 10 гадоў таму, у маі 2008 года, была адгружана першая партыя соку. Брэнд «Сакавіты» з’яўляецца пераможцам прэміі спажывецкага прызнання «Народная марка Беларусі 2018» у катэгорыях «Сок» і «Сок для дзяцей», а таксама ўваходзіць у ТОП-100 беларускіх брэндаў па выніках рэйтынгу «BelBrand 2017». Самы буйны сокавы завод у краіне размешчаны ў Бабруйску.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59