У Магілёве ўтворана абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ветэранаў Следчага камітэта. Пра гэта паведамілі ва УСК па рэгіёне.
Старшынёй савета абраны палкоўнік юстыцыі Аляксей Яршоў, які прапрацаваў 25 гадоў у следчых органах.
Сваімі мэтамі новая арганізацыя ставіць дапамогу працэсу ўдасканалення і павышэння эфектыўнасці дзейнасці следчых падраздзяленняў, распаўсюджванне назапашанага вопыту следчай працы супрацоўнікаў, арганізацыю і правядзенне ідэалагічных мерапрыемстваў, а таксама аказанне ветэранам СК дапамогі і падтрымкі ў адаптацыі да новых жыццёвых умоў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59