Рус Бел Eng 中文

У Магілёве вызначылі месцы для масавага адпачынку гараджан паблізу вадаёмаў і рэк

У мэтах бяспекі людзей у вясенне-летні перыяд 2018 года адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Магілёва прынялі рашэнні аб устанаўленні афіцыйна дазволеных і забароненых месцаў для масавага адпачынку гараджан паблізу вадаёмаў і рэк.

Так, працягласць летняга купальнага сезона вызначана з 15 мая па 1 верасня, а выратавальныя станцыі будуць працаваць у гэты перыяд з 9.00 да 21.00.

На тэрыторыі Ленінскага раёна месцамі масавага адпачынку грамадзян сталі:

гарадскі пляж на рацэ Днепр;

пляж на рацэ Дубравенка ў Пячэрскім лесапарку;

набярэжная ракі Дубравенка насупраць гасцініцы «Магілёў» (без арганізацыі купання).

Таксама вызначаны тэрыторыі, дзе купанне забаронена:

правы бераг ракі Днепр на ўчастку ад чыгуначнага моста да межаў гарадскога пляжу і далей ад межаў гарадскога пляжу і да моста праз раку Днепр па праспекце Шміта;

вадаём, размешчаны ў прыватным сектары па вул. Чырваназорная, д. 6;

вадаём, размешчаны ў прыватным сектары па вул. Пашкаўскай;

вадаём, размешчаны па вул. Ямніцкай, д. 69;

вадаём, размешчаны па вул. Першамайскай, д. 155;

возера «Пячэрскае», ад пераходу да выратавальнай станцыі да р. Дубравенка.

На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна месцамі масавага адпачынку грамадзян сталі:

пляж возера «Святое»;

сажалка-кар’ер у пасёлку Брады;

набярэжная Дняпра ад вул. В. Чавускай да моста імя М. І. Яшына;

заліў Дняпра з боку вул. Фаціна;

парк атракцыёнаў паблізу Палаца культуры вобласці;

парк імя 60-годдзя Кастрычніка.

Таксама вызначаны тэрыторыі, дзе купанне забаронена:

на берагах р. Днепр;

на возеры «Святым» (за выключэннем тэрыторыі пляжа возера «Святое» з улікам вынікаў лабараторнага кантролю адбору пробаў вады Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі);

участак заліва Дняпра з боку вул. Фаціна;

сажалка-кар’ер у пасёлку Брады;

участак заліва Дняпра паблізу вул. С. Кавалеўскай.

Да грамадзян, якія парушаюць забарону, будуць прымацца меры адміністрацыйнага характару. У прафілактычных мэтах арганізуюць работу добраахвотных дружын і праваахоўнікаў.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая