У Магілёве з-за моцных ліўняў адбыўся транспартны калапс. Моцны лівень каля 20.00 22 ліпеня, можна сказаць, тапіў горад у вадзе: некаторыя вулачкі ператварыліся ў бурлівыя рэкі, а лагчыны і западзіны - у азёры.

Святлафоры на шэрагу скрыжаванняў вырубіла, а праезд па іх быў абцяжараны высокім узроўнем назапашанай вады, «плыць» па якой адважваліся далёка не ўсе аўтааматары. Узровень вады дасягаў ў некаторых месцах 30-40 см.

Гарадскі грамадскі электратранспарт стаяў некалькі гадзін. Па горадзе перасоўваліся рэдкія маршруткі і аўтобусы. Нават дыспетчары таксі не прымалі заяўкі на выезд або абяцалі забраць пасажыра на працягу гадзіны. Дождж прыціх толькі апоўначы. І тралейбусы нарэшце змаглі вярнуцца ў аўтапарк, а заадно маглі пад'ехаць і пасажыры, якія затрымаліся ў горадзе.

З-за разгулу стыхіі - моцных навальніц, дажджоў і ўзмацнення ветру - у шэрагу населеных пунктаў адключана электрычнасць. Аднаўленчыя работы на лініях электраперадачы аварыйныя мабільныя брыгады пачалі толькі сёння раніцай.
Фота з сацыяльных сетак
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59