У Бабруйску сёння расчыніла свае дзверы адна з самых сучасных школ у рэспубліцы, якая атрымала нумар 34.

На ўрачыстую лінейку, прысвечаную Дню ведаў і адкрыццю навучальнай установы, прыйшлі ганаровыя госці: намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, старшыня праўлення ААТ «ААБ «Беларусбанк» Віктар Ананіч, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Ірына Рынейская і Віталь Уласевіч.

«Настаўнікі сваёй штодзённай працай, аддаючы душу і сэрца, ствараюць падмурак нашай дзяржавы – грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Яны шмат робяць для таго, каб гэты грамадзянін атрымаў усё: і добрыя веды, і добрае выхаванне, уменні і навыкі», – адзначыў падчас урачыстай лінейкі Уладзімір Кухараў. Ён прыехаў у Бабруйск не з пустымі рукамі: у падарунак уручыў кіраўніцтву школы сертыфікат на куплю інтэрактыўнай панэлі і 10 камплектаў робататэхнікі для LEGO-класа.

Председатель Могилевского облисполкома Владимир Доманевский отметил, что хоть новое учебное заведение и было в статусе долгостроя, но конечный результат того стоит. «Начинали объект в декабре 2011 года. Потом по разным объективным причинам стройку приостановили. Ситуация об этом была доложена Главе государства Александру Лукашенко и с его согласия была разработана новая схема финансирования. Строительство возобновилось с 2017 года значительно активнее. Особые слова признательности – строителям, которые вложили в это здание душу. Также я благодарен всем, кто был неравнодушен к реализации проекта. Ребятам хочу пожелать бережного отношения к новой школе», - сказал губернатор Приднепровского края.

Звярнуў увагу Уладзімір Даманеўскі і на тое, што ў школе 7 першых класаў, што гаворыць аб значным паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі. У падарунак кіраўнік рэгіёна паднёс сертыфікат на набыццё праграмна-апаратнага комплексу для аўтаматызацыі адукацыйнага працэсу па праекце «Электронная школа».

У дзень нараджэння школы прайшла ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы з пасланнем сённяшніх першакласнікаў будучым пакаленням вучняў.

Добры падарунак усім навучэнцам школы зрабіла ААТ «ААБ Беларусбанк», за кошт сродкаў якога выпушчана шматфункцыянальная карта навучэнца. Гэта карта стане для школьнікаў пропускам у свет сучасных тэхналогій і будучыні. Яна будзе выкарыстоўвацца як пропуск у школу, білет чытача, а таксама ў якасці аплатнай карткі, пры дапамозе якой можна разлічыцца ў магазіне і школьным буфеце.

Дырэктар школы №34 Ірына Матузава ад імя педагагічнага калектыву, ад ўсёй школьнай супольнасці, жыхароў горада, падзякавала за стварэнне ўнікальнай агульнаадукацыйнай навучальнай установы.

Першымі ў сцены школы ўвайшлі першакласнікі і селі за новенькія парты ў светлых прасторных класах. Ганаровыя госці ўручылі ім падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу «Беларусь – наша Радзіма», якая раскажа ім аб нашай краіне, яе дасягненнях, мэтанакіраванасці ў будучыню.
Новая ўстанова адукацыі з’яўляецца адной з самых буйных і тэхнічна аснашчаных у рэгіёне і разлічана на 1020 вучняў. У Беларусі школы, пабудаваныя па такім праекце, функцыянуюць у Мінску, па адной – у Магілёве і Крычаве. У новай школе ўкамплектавана 43 класы. Пры гэтым зафіксавана рэкордная колькасць пятых класаў – 8.
Школа мае фізкультурна-аздараўленчы профіль: дзве спартзалы, трэнажорная, зала харэаграфіі і гімнастычная, дзве баскетбольныя пляцоўкі, тры валейбольныя, скаладром. У будынку, які стаіць асобна, басейн з 50-метровымі дарожкамі, які змогуць наведваць і жыхары мікразоны ў вольны ад вучэбных заняткаў час.
Для першакласнікаў абсталяваны лега-клас, які дадасць нагляднасці ў працэсе вывучэння азбукі і рашэння матэматычных задач. Электроннае«начынне» школы: 31 інтэрактыўная дошка, 13 мультыбордаў, 7 тэлевізараў з дыяганаллю экрана ў 43 цалі, на стале ў кожнага настаўніка – камп’ютар, у вучняў – электронныя дзённікі і асабістыя карткі.
Ва ўстанове адукацыі створаны ўмовы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі: ёсць ліфты і пандусы, спецыяльным чынам абсталяваныя прыбіральні. Усе навучэнцы маюць адзіную школьную форму: касцюмы ў адной каляровай гаме –цёмна-сіняй, з яркім элементам – аранжавым гальштукам і шаўронам з эмблемай школы.






















Тэкст - БЕЛТА и партал bobrlife.by
Фота - партал bobrlife.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59