У Бабруйску сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё басейна ў СШ № 34, паведаміла дырэктар школы Ірына Матузова.


Саму школу ў мікрараёне Заходні адкрылі 1 верасня, а цяпер ўведзены ў эксплуатацыю басейн. У ім сем 25-метровых дарожак, а таксама малая чаша для заняткаў плаваннем з самымі маленькімі дзецьмі. У будынку басейна таксама ёсць саўна, трэнажорная зала і буфет, а ў холе ўстанавілі тэнісныя сталы.

Будынак басейна стаіць асобна, ён звязаны са школай падземнай галерэяй, прадугледжаны і асобны ўваход. «Гэта значыць займацца плаваннем тут змогуць не толькі нашы навучэнцы, але і іх бацькі, а таксама ўсе жадаючыя. У вольны ад заняткаў час мы будзем аказваць платныя паслугі, каб кампенсаваць частку выдаткаў на ўтрыманне новага аб’екта», – адзначыла суразмоўца.

Па яе словах, у іншых школах такіх аб’ектаў няма. «Таму навучэнцы з найбліжэйшых школ і дзіцячых садкоў таксама будуць займацца плаваннем у нас. Цяпер мы працуем над складаннем і ўзгадненнем графікаў заняткаў, актыўна фарміруем дзіцячыя групы», – дадала дырэктар.

Новы басейн стане добрай базай і для трэніровак юных спартсменаў. «Напрыклад, наш навучэнец Ягор Купрэйчык будзе абараняць гонар горада і школы 20 кастрычніка на рэспубліканскіх спаборніцтвах па плаванні ў Мінску. Сёння яму і іншым нашым выхаванцам пажадаў поспехаў у дасягненні высокіх спартыўных вяршыняў беларускі плывец-паралімпіец, Ганаровы грамадзянін Бабруйска Ігар Бокій, які таксама прыняў удзел у адкрыцці новага аб’екта», – адзначыла Ірына Матузова.

Фота - bobrlife.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59